У Ватыкане забароняць продаж цыгарэт святарам і дыпламатам

10 ноября 2017

З наступнага года ў Ватыкане забароняць продаж цыгарэт святарам і дыпламатам. Адпаведнае рашэнне прыняў Папа Рымскі Францыск. У Ватыкане тлумачаць, што Святы пасад не можа падтрымліваць тое, што наносіць відавочны ўрон здароўю людзей. Зараз супрацоўнікі Ватыкана і іншыя катэгорыі асоб могуць купляць цыгарэты па паніжаных цэнах. Паводле інфармацыі Associated Press, продаж цыгарэт прыносіць Ватыкану каля 10 мільёнаў еўра за год. Гэта другая крыніца прыбыткаў пасля бязмытнага гандлю палівам.