У Ватыкане святочнае набажэнства правёў Папа Рымскі Францыск

9 апреля 2017

У Ватыкане святочнае набажэнства з нагоды Вербнай нядзелі правёў Папа Рымскі Францыск. Кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы благаславіў пальмавыя і аліўкавыя галінкі, якія прынеслі на імшу кардыналы, біскупы, святары і тысячы вернікаў. У гонар свята плошчу Святога Пятра ператварылі ў квітнеючы сад з аліўкавымі і персікавымі дрэвамі.