У Ватыкане абмяркоўваюць кандыдатуры на пасаду новага пантыфіка

4 марта 2013


Сёння яны гавораць аб сітуацыі ў Царкве і яе праблемах, каб зразумець, хто найбольш падыходзіць для таго, каб узяць на сябе кіраванне Рымска-каталіцкай царквой. На працягу тыдня кардыналам трэба вызначыцца з датай канклава - таемнага галасавання для выбару новага Папы Рымскага. Як перадаюць некаторыя СМІ, пераважнай датай пакуль лічыцца 11 сакавіка. Нагадаем, у Ватыкане пасля адстаўкі Бенядзікта XVI дзейнічае рэжым вакантнага прастола. Да абрання новага пантыфіка галоўнай асобай застаецца дзяржсакратар кардынал Тарчызіа Бертоне. Адзначым, Папам можа быць абраны любы мужчына-католік, нават цывільны чалавек без сану. Але ўжо больш як 800 гадоў гэту адказную пасаду займаюць толькі кардыналы.