У Вашынгтоне зацвіла сакура

2 апреля 2019

Неверагоднай прыгажосці кадры прыходзяць са Злучаных Штатаў Амерыкі. У Вашынгтоне зацвіла сакура. Сталіца літаральна патанула ў ружовым колеры. Зараз там самы пік цвіцення японскай вішні. Палюбавацца  дрэвамі штогод прыязджаюць паўтара мільёна турыстаў, а мясцовыя з задавальненнем прыходзяць у парк, каб запусціць у неба маляўнічых паветраных змеяў. Так амерыканцы адзначаюць наступленне вясны.