У Вашынгтоне адбылася першая сустрэча Ангелы Меркель і Дональда Трампа

18 марта 2017

Дыялог ЗША і ЕС. Напярэдадні ў Вашынгтоне адбылася першая сустрэча канцлера Германіі Ангелы Меркель і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Стабільнасць супрацоўніцтва ў рамках НАТА, барацьба з тэрарызмам і бяспека, прыхільнасць агульным каштоўнасцям, нягледзячы на рознагалоссі - вось пра што гаварылі палітыкі. Асаблівую ўвагу лідары ФРГ і ЗША надалі вырашэнню канфлікту на ўсходзе Украіны і яшчэ раз падкрэслілі важнасць выканання мінскіх дамоўленасцяў.

Ангела Меркель, канцлер Германіі: "Я была вельмі рада даведацца, што адміністрацыя ЗША і асабіста прэзідэнт адданыя мінскаму працэсу. Нам трэба знайсці рашэнне гэтай праблемы. Трэба знайсці бяспечнае і надзейнае рашэнне па Украіне, але адносіны з Расіяй таксама павінны быць палепшаныя, калі сітуацыя, якая склалася, праясніцца. Мінскія дамоўленасці - гэта добры базіс, але, на жаль, мы пакуль не дасягнулі таго, на што разлічвалі. Аднак у найбліжэйшыя месяцы мы прадоўжым працаваць над гэтым пытаннем разам з нашымі экспертамі".

Дональд Трамп, прэзідэнт ЗША: "Я высока цаню лідарства канцлера Меркель і прэзідэнта Францыі ў пытанні вырашэння канфлікту на Украіне, дзе мы шукаем мірнага рашэння. Вельмі важным для Германіі і ЗША таксама з'яўляецца працягваць сумесную працу на шляху барацьбы і знішчэння тэрарыстычнай групоўкі " Ісламская дзяржава".

Акрамя таго, у рамках сустрэчы Дональд Трамп пацвердзіў прыхільнасць Злучаных Штатаў НАТА і патрэбаваў ад саюзнікаў вылучэння, сама меней, 2% ВУП на абарону. А таксама падкрэсліў, што ЗША і Германію "аб'ядноўвае імкненне да бяспекі, росквіту і міру".