У Вашынгтоне прайшоў штогадовы забег чыхуахуа

12 мая 2019
Самы мілы марафон. Восьмы штогадовы забег чыхуахуа прайшоў у Вашынгтоне ў гонар мексіканскага свята Сінка дэ Мая. Гэта фактычна Дзень незалежнасці ў Мексіцы, аднак яго адзначаюць і ў ЗША. Таму ў гонцы прымаюць удзел выключна малюткі чыхуахуа, бо менавіта гэтая парода названа ў гонар аднаго з мексіканскіх штатаў - Чыўаўа. 

Гаспадары не толькі трэніруюць сваіх гадаванцаў да забегу, але і доўга падбіраюць ім уборы, у асноўным у мексіканскім стылі.