У Вашынгтоне прадухілілі тэракт за некалькі гадзін да канцэрта да Дня памінання, на які прыйшлі тысячы. Ля Капітолія паліцыя спыніла "падазроны аўтамабіль", які перасякаў нацыянальны парк. Падчас праверак у машыне знайшлі ўзрыўное прыстасаванне, яно знаходзілася ўнутры хуткаваркі. Да таго ж, у аўто стаяў моцны пах бензіну. Паліцыя аператыўна перакрыла ўсе найбліжэйшыя кварталы, на месца здарэння прыбылі сапёры, якія і абясшкодзілі бомбу. Уладальнік машыны - жыхар штата Вірджынія - арыштаваны. Яго дапытваюць.
У Вашынгтоне прадухілілі тэракт
25 мая 2015













