У Вашынгтоне мужчына паспрабаваў трапіць у рэзідэнцыю Прэзідэнта

23 октября 2014

Ён пералез праз агароджу Белага дома, але быў атакаваны вартавымі сабакамі, а затым ужо затрыманы аховай. Пакуль незразумела, як злачынец змог пералезці праз агароджу з завостраных жалезных дубцоў.
Такі ж інцыдэнт адбыўся месяц таму. І пасля таго тут устанавілі дадатковыя бар'еры. Тады ў Белы дом бесперашкодна трапіў ветэран Узброеных Сіл ЗША, і затрымалі парушальніка толькі ў глыбіні рэзідэнцыі. Пры сабе ў мужчыны быў нож. Гэта каштавала кар'еры ранейшаму дырэктару Сакрэтнай службы ЗША Джуліі Пірсан.