У Варшаве забаранілі праводзіць марш нацыяналістаў

8 ноября 2018

У Варшаве забаранілі праводзіць марш нацыяналістаў, прымеркаваны да стагоддзя незалежнасці краіны. Мерапрыемства праходзіць штогод 11 лістапада, аднак летась павярнулася сур'ёзным скандалам і выклікала рэзкую крытыку іншых краін. Удзельнікі акцыі, якая сабрала дзясяткі тысяч чалавек, неслі плакаты з расісцкай сімволікай і скандзіравалі ксенафобскія лозунгі. У выніку марш перарос у беспарадкі і сутычкі з паліцыяй.