У Варшаве стартуе пасяджэнне Парламенцкай асамблеі НАТА

25 мая 2018

Асноўныя тэмы - барацьба з тэрарызмам і фінансаванне Паўночнаатлантычнага альянсу. У цэнтры ўвагі будзе і абаронны бюджэт НАТА. У чатырохдзённых дэбатах прымуць удзел 260 парламентарыяў з 29 краін - членаў арганізацыі, а таксама дэлегацыі з 16 дзяржаў-партнёраў і восем дэлегацый назіральнікаў.