У Варшаве некалькі гадзін лавілі лася

27 августа 2015

Яго заўважылі каля нацыянальнага стадыёна, адтуль лось адправіўся да Віслы. Ён паспрабаваў пераплысці раку, але ад засухі ўзровень вады ў ёй моцна спаў, і жывёліна захраснула ў глеі. У выніку незвычайнага госця сталіцы ўсыпілі і вывезлі за горад. Аперацыю па выратаванні жывёліны паказвалі ў прамым эфіры мясцовыя тэлеканалы.