У Варшаве марш да Дня Незалежнасці Польшчы перарос у беспарадкі

12 ноября 2014
Група правакатараў чакала калону дэманстрантаў ля Нацыянальнага стадыёна, дзе было запланавана завяршэнне акцыі. Агрэсіўна настроеныя маладыя людзі пачалі закідваць паліцэйскіх петардамі, дымавымі шашкамі, камянямі і бутэлькамі з гаручай сумессю. У адказ прыйшлося ўжыць слёзатачывы газ і гумавыя кулі. Затрыманы больш чым 270 актывістаў. Ёсць пацярпелыя, у тым ліку з паліцэйскіх. Усяго ў Маршы незалежнасці ў Варшаве ўдзельнічалі некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. А летась такое мерапрыемства скончылася нападзеннем нацыяналістаў на будынак пасольства Расіі.