У Валенсіі прайшоў знакаміты фестываль агню "Лас-Фальяс"

20 марта 2018

Сотні гіганцкіх фігур з дрэва, кардону і пап’е-машэ некалькі дзён упрыгожвалі гарадскую плошчу, а ўчора іх спалілі пад выбухі петардаў і маляўнічых феерверкаў. Так іспанцы адзначылі заканчэнне зімы. За цырымоніяй назіралі тысячы жыхароў горада і турыстаў.