Ва Утрэхце ўведзены максімальны ўзровень тэрарыстычнай пагрозы

18 марта 2019

Паліцыя на зямлі і з паветра шукае мужчыну, які адкрыў агонь у трамваі. Загінуў як мінімум адзін чалавек, некалькі пацярпелі. Акрамя таго, паведамляецца, што страляніну зафіксавалі і ў іншых раёнах. А паводле версіі відавочцаў, злачынца дзейнічаў не адзін - іх было чацвёра. У сувязі з інцыдэнтам знутры закрыліся ўсе навучальныя ўстановы горада, а ў мячэцях праходзіць эвакуацыя, бо паліцыя лічыць, што менавіта яны могуць стаць наступным аб'ектам атакі.