Ва Улан-Удэ cтаршакласнік уварваўся ў школу з сякерай і падпаліў клас

19 января 2018

Тэрміновая інфармацыя ў гэтыя хвіліны прыходзіць з Улан-Удэ. СМІ паведамляюць, што некалькі гадзін таму ў школу ў бурацкім пасёлку Сасновы Бор уварваўся старшакласнік. Ён быў узброены сякерай і бутэлькай з запальнай сумессю. Падлетак параніў некалькі чалавек і ўчыніў пажар у будынку. Прадстаўнікі МУС Бураціі пацвердзілі факт нападу. На месцы працуе паліцыя.

Гэта ўжо другое надзвычайнае здарэнне ў расійскіх школах за тыдзень. У панядзелак разаніну ўчынілі вучні ў Пермі, пацярпелі 15 чалавек.