Ва Украіну рухаецца гуманітарны канвой з Расіі

12 августа 2014
Гэта калона з 280 грузавікоў. Яна сфарміраваная пад эгідай Чырвонага Крыжа. Чакаецца, што да расійска-ўкраінскай мяжы груз - а гэта, у першую чаргу, лекі і харчаванне - прыбудзе ўжо заўтра. Як паведаміў экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, калона пад аховай супрацоўнікаў АБСЕ пройдзе праз Харкаўскую вобласць да Луганска. Гуманітарныя грузы на Данбас даставяць з цэнтральнай і заходняй абласцей Украіны, краін ЕС і ЗША. Становішча на ўсходзе Украіны застаецца напружаным: цяжкія баі ідуць у раёне Горлаўкі - крытычная сітуацыя ў Першамайску. Гэты горад апынуўся заціснуты паміж сілавікамі і апалчэнцамі. Паводле дадзеных АБСЕ, з 70 тысяч жыхароў у Першамайску засталося толькі 10 тысяч. Астатнія вымушаныя былі ўцячы. Больш за 200 гараджан загінулі. Тым часам, паводле дадзеных Нацбанка Украіны, курс грыўні сёння ўпаў да самага нізкага ўзроўню ў гісторыі. Па выніках гандлю на міжбанкаўскім рынку, украінская валюта апусцілася да адзнакі 13 грыўняў 80 капеек за долар.