Ва ўкраінскай сталіцы ўзмоцненыя меры бяспекі

21 ноября 2016

Там сёння ўспамінаюць падзеі трохгадовай даўнасці - пачатак Еўрамайдана. Пад асаблівым кантролем цэнтр Кіева.

У прыватнасці, перакрыты рух па вуліцы Крашчацік. Уздоўж дарогі дзяжураць машыны хуткай дапамогі. Горад патрулююць больш чым 6 тысяч паліцэйскіх. Да помніка героям "Нябеснай сотні", якія загінулі падчас супрацьстаяння на Майдане, людзі нясуць кветкі. Маршам па вуліцах горада прайшлі ўкраінскія нацыяналісты. Як удакладняе "Інтэрфакс", гэта быў марш актывістаў так званага грамадзянскага корпуса "Азоў" і прадстаўнікоў шэрагу патрыятычных арганізацый. Ля будынка Адміністрацыі прэзідэнта яны арганізавалі пікет і перадалі Пятру Парашэнку свае патрабаванні, у прыватнасці, аб завяршэнні ваеннай аперацыі ў Данбасе. Раней украінскі лідар прынёс выбачэнні грамадзянам краіны за жорсткія і непапулярныя рэформы, на якія прыйшлося пайсці дзеля таго, каб пазбегнуць дэфолту. Сітуацыя ў эканоміцы краіны застаецца нестабільнай. Дзярждоўг з пачатку года вырас на 3 мільярды долараў (да 68-мі) і набліжаецца да 90 працэнтаў ад ВУП. Сярэдняя зарплата па краіне - 168 долараў у эквіваленце, гэта ў два з лішнім разы менш, чым у 2012-м.