Ва ўкраінскім Славуцічы ля мемарыяла Героям Чарнобыля прайшла паніхіда па загінуўшых

26 апреля 2016

Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС адбылася ў 1:23. І ў гэты час сёння ўначы ва ўкраінскім горадзе энергетыкаў Славуцічы ля мемарыяла Героям Чарнобыля прайшла паніхіда па загінуўшых. Пасля прысутныя ўшанавалі памяць ахвяраў хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі. Уздзеянню радыяцыі ў рознай ступені падвергнулася вялікая частка насельніцтва паўночнага паўшар'я.