Ва Украіне завяршаецца 30-дзённы тэрмін ваеннага становішча

26 декабря 2018

Ва Украіне завяршаецца 30-дзённы тэрмін ваеннага становішча. Яно было ўведзена па ініцыятыве прэзідэнта Пятра Парашэнкі ў сувязі з інцыдэнтам у Керчанскім праліве. Адзначаецца, што сітуацыя ў краіне падчас асаблівага рэжыму была спакойнай і перадумоў для прадаўжэння ваеннага становішча няма. Тым часам улады Украіны заклапаціліся іншым пытаннем: у краіне могуць закрыць агульнаадукацыйныя школы. Прычына - недахоп сродкаў для выплаты зарплат педагогам. Згодна з паведамленнямі мясцовых СМІ, галоўная праблема ў неэфектыўнай сетцы бюджэтных устаноў: вельмі шмат малакамплектных школ. У Міністэрстве адукацыі сітуацыю не каменціруюць.