З-за ваганняў на газавым рынку Украіна не можа ўтрымаць канкурэнтаздольнасць. Краіна страціла чарговага прамысловага гіганта. На гэты раз спыняе працу Адэскі прыпартовы завод. З-за цаны на газ амаль 1200 долараў вытворчасць прадукцыі стала нерэнтабельнай. Калектыў завода налічвае каля трох тысяч чалавек. Паводле некаторай інфармацыі, рабочых перавядуць на трохдзённы графік. На прадпрыемстве ўжо спынілі вытворчасць карбаміду і аміяку.
Ва Украіне закрываюць чарговы завод
19 сентября 2021













