Ва Украіне закрываецца траціна цукровых заводаў

17 августа 2022

Несалодка прыйдзецца Украіне - траціна цукровых заводаў у краіне закрываецца. Дзесяць прадпрыемстваў спыняць сваю працу з-за росту цэн на газ, інфармуе Украінская асацыяцыя вытворцаў цукру. З-за кошту паліва вытворчасць стала стратнай. Больш за палову прадукцыі прыйшлося б аддаваць на аплату газу. Гэта акрамя выдаткаў на разлікі з вытворцамі буракоў, на заработную плату і іншае. Таму ва Украіне запусцяцца толькі 22 цукровыя заводы. А паліва ў краіне даражэе імкліва - з ліпеня закупны кошт газу для вытворчасцяў падняўся напалову.