Ва Украіне ўзбуджаны крымінальныя справы

24 января 2014

Ва Украіне ўзбуджаны крымінальныя справы па факце нападзенняў на будынкі рэгіянальных адміністрацый. Удзельнікаў пагромаў будуць судзіць па трох артыкулах - Захоп адміністрацыйнага будынка, Супраціўленне прадстаўнікам правапарадку і Арганізацыя масавых беспарадкаў. Максімальнае пакаранне па першых двух артыкулах - 6 гадоў турмы. Арганізатары пагромаў могуць быць прыгавораны да 15 гадоў зняволення. Напярэдадні радыкальна настроеныя апазіцыянеры захапілі будынкі аблдзяржадміністрацый у Жытомірскай, Львоўскай, Цярнопальскай, Ровенскай і Чаркаскай абласцях Украіны. Выдварыць экстрэмістаў з дзяржустаноў удалося толькі пасля прымянення спецсродкаў. Сёння ў Кіеве апазіцыянеры акупавалі будынак Міністэрства агарнай палітыкі і харчавання. Радыкалы заявілі, што ў міністэрстве будзе размяшчацца штаб іх уласных узброеных сіл.