Ва Украіне зноў неспакойна

27 июня 2014
Раніцай на ўсходзе краіны завяршылася перамір'е. І зноў СМІ паведамілі пра сутыкненні на ўскраіне Славянска. Два выбухі прагрымелі на Данецкай чыгунцы. Здарэнне адбылося на станцыі Агародны на чыгуначным мосце паміж уваходным святлафорам і стрэлачным пераводам. Рух цягнікоў часова закрыты. Нагадаем, у сувязі з падрывамі чыгуначнага палатна ў Данецкай вобласці Украіны змяніліся маршруты трох цягнікоў беларускага фарміравання, якія ідуць у Анапу, Адлер і Мінеральныя Воды.