Ва Украіне ў рамках расследавання падзей у Кіеве затрыманы 9 чалавек

2 декабря 2013
Узбуджана 11 крымінальных спраў, звязаных са спробамі захопу адміністрацыйных будынкаў і іншымі інцыдэнтамі. Пасля беспарадкаў у Кіеве больш як 90 супрацоўнікаў міліцыі знаходзяцца ў бальніцах. Агульная колькасць пацярпелых перавышае 170 чалавек. Інфармацыі аб пацярпелых беларусах не паступала. Між тым, абстаноўка ва ўкраінскай сталіцы застаецца напружанай. Удзельнікі акцыі пратэсту блакіруюць уваходы ў будынак урада і Нацыянальнага банка.