Ва Украіне ля будынка Вярхоўнай рады адбыліся сутыкненні паміж мітынгоўцамі і паліцыяй

16 января 2018

Ва Украіне ля будынка Вярхоўнай рады адбыліся сутыкненні паміж мітынгоўцамі і паліцыяй.

Спачатку пратэстуючыя палілі покрыўкі, затым яны ўчынілі масавую калатнечу з праваахоўнікамі. У выніку адзін з сілавікоў пацярпеў. Аднаго ўдзельніка акцыі затрымалі. Менавіта пад такі шумны акампанемент абмяркоўвалі ў парламенце законапраект аб рэінтэграцыі Данбаса. Чакаецца, што ў канчатковым чытанні дакумент разгледзяць паслязаўтра.