Тарыфы на газ ва Украіне ў восем разоў перавышаюць яго сабекошт пры здабычы. Такую лічбу назвала лідар апазіцыйнай партыі "Бацькіўшчына" Юлія Цімашэнка. Цяперашнюю сітуацыю яна назвала "скандалам вялізнага маштабу". Напрыклад, калі гадавы прыбытак "Нафтагаза" складае каля 3 млрд долараў, то медабслугоўванне насельніцтва каштуе Украіне менш чым 5 млрд. Фактычна 60 працэнтаў ад таго, што траціцца на ахову здароўя, "Нафтагаз" зарабляе шляхам завышаных тарыфаў на газ і цяпло.













