Ва Украіне стартавалі прэзідэнцкія выбары. Два выбарчыя ўчасткі працуюць і ў нашай краіне

31 марта 2019

Увага СМІ сёння прыкавана да Украіны. Літаральна гадзіну таму там стартавалі прэзідэнцкія выбары. Кандыдатаў  39. Апытанні сацыёлагаў прадказваюць лідарства акцёру Уладзіміру Зяленскаму. Следам ідуць дзеючы прэзідэнт Пётр Парашэнка і лідар "Батькивщины" Юлія Цімашэнка. За межамі краіны для галасавання сфарміраваны 101 выбарчы ўчастак. Першым адкрыўся той, што ў аўстралійскай Канберы. 2 ужо працуюць і ў Беларусі. У пасольстве ў Мінску і ў консульстве ў Брэсце аддаць свой голас можна да 8 вечара. Ва Украіне назіраюць за выбарчым працэсам больш як 2 тысячы прадстаўнікоў з 16 краін і 15 міжнародных арганізацый. Калі ніводнаму кандыдату не ўдасца заручыцца галасамі абсалютнай большасці выбаршчыкаў, будзе абвешчаны 2 тур. Ён можа адбыцца 21 красавіка.