Ва Украіне захоўваецца пагроза аднаўлення баявых дзеянняў

28 февраля 2015

Ва Украіне захоўваецца пагроза аднаўлення баявых дзеянняў, але ў цэлым сітуацыя на ўсходзе краіны застаецца спакойнай. З такой заявай на экстранным пасяджэнні Савета Бяспекі ААН выступіла прадстаўнік АБСЕ. Сустрэча была арганізаваная па ініцыятыве Германіі і Францыі і праходзіла за зачыненымі дзвярамі. Як паведамляюць украінскія СМІ, на пасяджэнні таксама абмяркоўвалася пытанне адпраўкі ў Данбас спецыяльнай міратворчай місіі ААН. Вынікі перамоў пакуль невядомыя.

Зараз ва Украіне працягваецца адвядзенне цяжкіх узбраенняў ад лініі сутыкнення. Гэта прадугледжана мінскімі дамоўленасцямі. Паводле звестак АБСЕ, пакуль армія і апалчэнцы прытрымліваюцца ўзгодненага раней графіка. Хутка ў Данбасе павінна з'явіцца так званая зона бяспекі шырынёй ад 50 да 140 кіламетраў.