На дадзеным этапе выбарчай кампаніі ў спісе прэтэндэнтаў 23 чалавекі - палова з усіх, хто падаў адпаведныя заявы. У іх ліку - экс-прэм'ер Юлія Цімашэнка, бізнесмен Пётр Парашэнка, самавылучэнец Сяргей Цігіпка. Галасаванне, нагадаем, прызначанае на 25 мая. У Кіеве сёння таксама пачалі рэгістраваць кандыдатаў на пасаду мэра. Украінская сталіца жыве без горадакіраўніка з лета 2012 года.
Сёння ж у Кіеве адбылося пасяджэнне Кабінета міністраў Украіны. Асноўная тэма - пастаўкі газу ў краіну. Паводле апошніх ацэнак, блакітнага паліва ў дзяржаве засталося ўсяго на месяц. Адкрываючы пасяджэнне ўрада, прэм'ер Арсеній Яцанюк заявіў, што новы кошт Газпрама ў 485 долараў за тысячу кубаметраў непрымальны, і Украіна, як і раней, гатовая плаціць па 268. У гэтым выпадку Кіеў гатовы ажыццявіць усе разлікі за раней пастаўлены з Расіі газ. У выпадку ж, калі дамовіцца з Масквой не атрымаецца, Яцанюк прапанаваў купляць блакітнае паліва ў Еўропе па рэверсе са Славакіі, Польшчы і Венгрыі. Кошт па такіх пастаўках будзе на 100-150 долараў таннейшы. На перамовы па гэтай падставе ў Брусель 8 красавіка вылецяць кіраўнік Мінэнерга Украіны Юрый Продан і кіраўнік Нафтагаза Украіны Андрэй Кобалеў.














