Ва Украіне сёння афіцыйна - дзень цішыні перад выбарамі прэзідэнта

20 апреля 2019

Агітацыя і любая палітычная рэклама пад забаронай. Зрэшты, пасля ўчарашняга тэма дня - дэбаты кандыдатаў. Колькасць праглядаў сустрэчы Зяленскага і Парашэнкі на стадыёне "Алімпійскі" амаль 5 мільёнаў. Паводле інфармацыі ўкраінскіх букмекераў, шанцы Пятра Парашэнкі на перамогу рэзка скараціліся. Нагадаем, па выніках першага тура галасавання шоўмен Уладзімір Зяленскі атрымаў больш як 30 працэнтаў галасоў, дзеючы прэзідэнт Пётр Парашэнка - амаль 16.