Паводле ўказу прэзідэнта краіны Пятра Парашэнкі, роўна апоўдні ў краіне пройдзе хвіліна маўчання. Ва Украіне будуць прыспушчаныя дзяржаўныя флагі. Выбух на шахце імя Засядзько ў Данецку адбыўся ў ноч на 4 сакавіка. У момант аварыі ў шахце знаходзіліся больш за 200 чалавек. У адміністрацыі самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі паведамляюць пра 33 ахвяры ўзрыву метану. Да гэтай гадзіны на паверхню паднятыя целы ўсіх загінуўшых шахцёраў.
Ва Украіне сёння дзень жалобы па загінуўшых у шахце Данецка
5 марта 2015













