Ва Украіне сёння Дзень памяці і прымірэння

8 мая 2015

Гэтую дату краіна ўпершыню адзначае афіцыйна. У Кіеве прайшло ўрачыстае пасяджэнне Вярхоўнай рады, прысвечанае 70-й гадавіне Перамогі над нацызмам у Еўропе. На ім прысутнічаў Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун. А ў 23:01 па ўсёй краіне будзе аб’яўленая хвіліна цішыні. Як паведамляецца, менавіта ў той час, калі ў Еўропе пасля капітуляцыі нацысцкай Германіі запанаваў мір. Заўтра ж у краіне будуць святкаваць Дзень Перамогі. На гэтым фоне ААН апублікавала новыя звесткі - за час канфлікту на ўсходзе Украіны загінулі звыш 6 тысяч 200 чалавек. Яшчэ больш як 15 тысяч 600 чалавек пацярпелі. І, як паведамляе ТАСС, гадавая інфляцыя ва Украіне ў перыяд з красавіка 2014 па красавік 2015 пабіла антырэкорд 20-гадовай даўнасці - дасягнула амаль 61%.