Ва Украіне расце колькасць хворых на адзёр

5 февраля 2019

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя краіны, за студзень зафіксавана звыш 15 тысяч выпадкаў захворвання. Эпідэмію не аб'яўлялі, заклікалі рабіць прышчэпкі. Акрамя таго, украінскія медыкі б'юць трывогу ў сувязі з ростам захворванняў на грып. У Кіеве з пачатку года ад віруса памерлі тры чалавекі. Смяротныя выпадкі ёсць і за межамі сталіцы.