Ва Украіне расследуюць акалічнасці аварыі на хімічным заводзе

7 августа 2013

Загінулі 5 чалавек і яшчэ 20 пацярпелі. На прадпрыемстве пад Данецкам у горадзе Горлаўка адбыўся выкід аміяку. Паводле папярэдняй версіі - з-за разрыва трубы. Усё здарылася напярэдадні падчас планавага рамонту ў адным з цэхаў.


На завод неадкладна прыбылі ўсе экстранныя службы. Зараз сітуацыя ў норме. Пагрозы для насельніцтва няма. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле Парушэнне правіл выканання прац павышанай небяспекі.