Ва Украіне праходзіць другі тур прэзідэнцкіх выбараў

21 апреля 2019

Выбарчыя ўчасткі ў рэгіёне  адкрыліся гадзіну таму і будуць працаваць да васьмі вечара. Галасуюць украінцы і за мяжой. У Беларусі прыняць удзел у галасаванні змогуць каля 13 тысяч чалавек. Выбарчыя ўчасткі створаныя ў пасольстве Украіны  ў Мінску і ўкраінскім консульстве ў Брэсце. Першымі галасы за кандыдата ў прэзідэнты Украіны аддаюць выбаршчыкі, якія зарэгістраваныя  ў Новай Зеландыі і Аўстраліі. Нагадаем, за вышэйшую пасаду змагаюцца дзеючы прэзідэнт  Пётр Парашэнка і шоўмен  Уладзімір Зяленскі. Сацапытанні паказваюць, што прадстаўнік партыі "Слуга народа"  ўпэўнена апярэджвае свайго апанента. Чакаецца, што Зяленскі набярэ больш як 70 працэнтаў галасоў, а Парашэнка - каля 25. Папярэднія вынікі другога тура стануць вядомыя адразу пасля закрыцця выбарчых участкаў.