Здзек з гістарычнай памяцці ў Заходняй Украіне. У населеным пункце Стрый у Львоўскай вобласці знеслі стэлу - помнік савецкім салдатам, якія вызвалілі горад ад нацыстаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Ва Украіне працягваецца вайна з помнікамі
Раней у Мукачаве Закарпацкай вобласці дэмантавалі савецкі танк Т-34, што стаяў там у памяць аб Перамозе. Дасталася нават помніку Пушкіну. У тым жа Мукачаве, а таксама Цярнопалі, Ужгарадзе, Днепрапятроўску помнікі вялікаму паэту зносілі і аблівалі фарбай. У Жытоміры могуць пайсці яшчэ далей - мэр горада прапанаваў з 1 верасня больш не набіраць у школах горада класы з вывучэннем рускай мовы.













