Ва Украіне працягваецца абмен палоннымі

12 сентября 2014

Ва Украіне працягваецца абмен палоннымі паводле мінскіх дамоўленасцяў у фармаце ўсіх на ўсіх. Мінулай ноччу Кіеву былі перададзеныя 36 захопленых у абмен на 31 апалчэнца. Яшчэ пяцярых, як стала вядома, перададуць сёння ў Данецку. На Данбасе бакамі ў цэлым выконваецца перамір'е, адзначаюць назіральнікі. Апалчэнцы перадалі Кіеву ўжо звыш за 700 палонных. Выконваць мінскія дамоўленасці бакі канфлікту сёння заклікалі ўдзельнікі саміта Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Ён адкрыўся ў Душанбэ. На форуме было адзначана, што сітуацыя ва Усходняй Украіне патрабуе неадкладных мер і дзеянняў. Адзінае доўгатэрміновае рашэнне праблемы - палітычны дыялог і кансенсус.