Ва Украіне спыніла сваю працу Славянская цеплаэлектрастанцыя. З-за недахопу вугалю ўсталі абодва энергаблокі ЦЭС. Паводле звестак Міністэрства энергетыкі краіны, адставанне ад графіка назапашвання паліва складае 200 тысяч тон. Запасы вугалю ў краіне крытычна нізкія. На складах яго ў 4 з паловай разы менш за норму. Зараз ва Украіне не працуе больш як палова энергаблокаў цеплавых электрастанцый. Таму краіну можа чакаць дэфіцыт электрычнасці, не выключаныя і веерныя адключэнні святла.
Ва Украіне спыніла працу Славянская цеплаэлектрастанцыя
24 октября 2021













