Ва Украіне апошні дзень агітацыі на пазачарговых выбарах у Вярхоўную раду

19 июля 2019

З паўночы наступіць дзень цішыні. У выбараў змяшаная сістэма: палову дэпутатаў абіраюць па закрытых спісах, астатніх - па мажарытарных акругах. Паводле сацдаследаванняў, у парламент пройдуць пяць партый. Лідарам застаецца "Слуга народа". За яе гатовыя прагаласаваць 49,5 %. Паліцыя ўзяла пад кругласутачную ахову ўсе выбарчыя камісіі Украіны. У краіну ўжо прыбылі больш як паўтары тысячы замежных назіральнікаў, у тым ліку і беларускія.