Ва Украіне Парашэнка і прэм'ер-міністр усклалі кветкі да Магілы Невядомага Салдата

9 мая 2016

Прэзідэнт і прэм'ер-міністр усклалі кветкі да Магілы Невядомага Салдата. Памятнае шэсце на чале з кіраўніком дзяржавы прайшло па Алеі загінуўшых герояў, дзе размешчаныя 34 магілы воінаў, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны. Удзельнікі цырымоніі ўшанавалі памяць загінуўшых герояў хвілінай маўчання, ваенны аркестр выканаў дзяржаўны гімн Украіны. У Кіеве сёння таксама прайшла акцыя "Бессмяротны полк". Дзень Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне летась рашэннем парламента быў перайменаваны ў Дзень перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне, але традыцыйна адзначаецца 9 мая. 8 мая ва Украіне адзначылі Дзень памяці і прымірэння.