Ва Украіне поўным ходам ідзе падрыхтоўка да дэбатаў кандыдатаў у прэзідэнты

18 апреля 2019

Яны адбудуцца ўжо заўтра ўвечар на кіеўскім стадыёне "Алімпійскі".  МУС краіны чакае 60 тысяч гледачоў. Каманда Уладзіміра Зяленскага   ўжо спыніла раздачу бясплатных білетаў. У сектар Пятра Парашэнкі яшчэ можна  трапіць. Як адзначыў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў, у кандыдатаў дагэтуль няма адзінага погляду на фармат правядзення мерапрыемства, што, паводле яго слоў, можа адбіцца на бяспецы.  За парадкам будуць сачыць 10  тысяч паліцэйскіх. Другі тур выбараў, нагадаем, пройдзе 21  красавіка.