Ва Украіне перайменавалі Вялікую Айчынную вайну ў Другую сусветную

15 ноября 2017

Адпаведныя папраўкі да закона "Аб статусе ветэранаў войнаў" прыняла Вярхоўная рада. Дакумент уступіць у сілу праз тры месяцы са дня публікацыі. Такая ідэя з'явілася яшчэ ў 2015 годзе. Тады ўлады Украіны ўпершыню адмовіліся ад урачыстых цырымоній з нагоды Дня Перамогі 9 мая і ўстанавілі 8 мая Днём памяці і прымірэння. З дапамогай гэтага свята Кіеў фактычна далучыўся да традыцыі адзначаць перамогу над нацысцкай Германіяй па заходне-еўрапейскім ўзоры.