Паводле звестак ЦВК, ва Уладзіміра Зяленскага - 30,24 % галасоў, у Пятра Парашэнкі - 15,95. Яўка склала 64 %. Другі тур прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне прызначаны на 21 красавіка. За два дні да галасавання - 19 чысла - пройдуць тэледэбаты. І да іх зараз прыкавана асаблівая ўвага. Напярэдадні Уладзімір Зяленскі выклікаў Пятра Парашэнку на слоўную дуэль і пазначыў свае ўмовы.
У блоку Парашэнка тут жа заявілі, што прэзідэнт не будзе ўдзельнічаць у такіх дэбатах, сустрэча кандыдатаў магчымая толькі ў тэлестудыі. Аднак крыху пазней дзеючы прэзідэнт Украіны апублікаваў у "Твітары" вось гэтае відэа.
Як паведамілі ў Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны, у іх ёсць тэхнічная магчымасць правесці трансляцыю дэбатаў са стадыёна "Алімпійскі", але для гэтага трэба ўнесці змены ў заканадаўства. Зараз слова за ЦВК. Інакш, удакладніў вяшчальнік, гэта будзе хутчэй шоу або дыскусія, але не дэбаты.













