Ва Украіне пачынаецца выбарчая кампанія ў рамках датэрміновых выбараў у Вярхоўную раду

24 мая 2019

Новы прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, нагадаем, распусціў парламент і прызначыў выбары на 21 ліпеня. Указ украінскага лідара аб роспуску Вярхоўнай рады апублікаваны напярэдадні. Згодна з законам, парламенцкая кампанія пачынаецца на наступны дзень. Як чакаецца, у парламент змогуць трапіць  пяць-шэсць партый. На гэты момант лідары перадвыбарнай гонкі - партыя Зяленскага "Слуга народа" і "Апазіцыйная платформа - за жыццё".