Ва Украіне пачынае дзейнічаць Канстытуцыя 2004-га года

23 февраля 2014

Ва Украіне сёння зноў пачынае дзейнічаць Канстытуцыя 2004 года. Краіна вяртаецца да парламенцка-прэзідэнцкай формы кіравання. Такое рашэнне напярэдадні прыняла Вярхоўная Рада, карыстаючыся адсутнасцю ў Кіеве лідара дзяржавы Віктара Януковіча. Акрамя таго, дэпутаты таксама прызначылі нечарговыя прэзідэнцкія выбары на 25 мая. Раней Януковіч у інтэрв'ю мясцоваму тэлеканалу заявіў, што ў адстаўку не збіраецца, а тое, што адбываецца ў краіне, расцэньвае як спробу дзяржперавароту. Мітынгі ў яго падтрымку прайшлі ў многіх гарадах краіны. Шэраг абласцей, а таксама Крым і Севастопаль назвалі галасаванне ў Радзе нелегітымным і аб'явілі аб гатоўнасці ўзяць на сябе ўсю паўнату ўлады. Між тым новы кіраўнік МУС краіны Арсен Авакаў паведаміў, што кантраляваць кіеўскія вуліцы афіцыйна закліканы радыкалы, у тым ліку з Правага сектара. Тым часам Міністэрства аховы здароўя краіны распаўсюдзіла новыя звесткі аб загінуўшых у сутыкненнях - у сумным спісе ўжо 82 прозвішчы. Да ўрачоў звярнуліся больш за 600 чалавек, з іх каля 400 былі адпраўлены ў бальніцы.