Ва Украіне на хімічным прадпрыемстве адбылася аварыя

6 августа 2013
5 чалавек загінулі, яшчэ 20 пацярпелі. Многія з іх знаходзяцца ў цяжкім стане ў бальніцы. На месцы надзвычайнага здарэння працуюць выратавальныя службы. Паведамляецца, што падчас рамонту будынка завода разарваўся аміякаправод, у выніку чаго ў паветра выкінуўся атрутны газ. За 20 хвілін паломка была ліквідаваная, аднак аміякам паспелі атруціцца рабочыя. Прычыны здарэння высвятляе спецыяльна створаная камісія. Па факце здарэння ўзбуджана крымінальная справа.