На фоне рэкордных цэн на газ ва Украіне даражэе і вугаль - кошт паліва з пачатку года вырас у два разы - да 200 долараў за тону. А яго запасы на ўкраінскіх цеплавых станцыях, якія даюць краіне траціну электрычнасці, ніжэй чым запланавана - менш за мільён тон. Пры гэтым, як заявіў прэм'ер-міністр Шмыгаль, Кіеў не збіраецца праводзіць перамовы з Расіяй па заключэнні прамога кантракта на пастаўку прыроднага газу. Заяву палітыка і "слуг народа" ўжо ацанілі ўкраінцы і эксперты, яны здзіўляюцца як тыя апынуліся ва ўладзе.
Тым часам ЦЭС Украіны спыняюць працу з-за недахопу вугля. 12 з 23 энергаблокаў дзяржаўнай кампаніі "Цэнтрэнерга" ўжо спынілі працу. Агульны запас паліва на ЦЭС - 41 з паловай тысяча тон, а гэтага хопіць на 5-11 дзён.













