Як адзначыў прэзідэнт краіны Пётр Парашэнка, у рамках рэформы магчымая дэцэнтралізацыя ўлады. Паводле яго слоў, яна не закране абарону, нацбяспеку і знешнюю палітыку. Пры гэтым Парашэнка перакананы, што пасля прыняцця паправак Украіна застанецца ўнітарнай дзяржавай. Гэтую ідэю, на яго думку, падтрымлівае 90% грамадзян. Пётр Парашэнка таксама падкрэсліў, што адзінай дзяржаўнай мовай застанецца ўкраінская. Адзначым, унясенне змяненняў у Канстытуцыю рэспублікі да канца года прадугледжанае мінскімі пагадненнямі.













