Ва Украіне ідзе абмен палоннымі

29 декабря 2019
Сёння пад Горлаўкай на лініі сутыкнення бакоў ідзе абмен палоннымі. Самаабвешчаныя Данецкая і Луганская народныя рэспублікі ўжо перадалі Кіеву першую групу з 25 чалавек. Рашэнне аб вызваленні да Новага года прынялі лідары краін "нармандскай чацвёркі" на нядаўнім саміце ў Парыжы. Адзначым, што з папярэдняга маштабнага абмену прайшло ўжо два гады.