Ва Украіне да 6 сакавіка ўведзены нацыянальны план дзеянняў у энергетыцы

2 марта 2018

Ва Украіне да 6 сакавіка ўведзены нацыянальны план дзеянняў у энергетыцы па абмежаванні спажывання прыроднага газу. З гэтай нагоды вымушана закрыты ўсе ўніверсітэты, школы і дзіцячыя сады. З учарашняга дня расійскі Газпрам перастаў пастаўляць Украіне газ і вярнуў перадаплату. Гэта супала з рашэннем Стакгольмскага арбітражу аб выплаце ўкраінскай кампаніі звыш чатырох з паловай мільярдаў долараў. У выніку быў парушаны баланс інтарэсаў бакоў па кантрактах.

І як заявіў старшыня праўлення Газпрама Аляксей Мілер, кампанія была вымушана пачаць працэдуру скасавання кантрактаў з украінскім Нафтагазам. Калі гэта адбудзецца, Украіна можа застацца наогул без блакітнага паліва.

На сайце Еўракамісіі сёння апублікавана заява, у якой гаворыцца, што краіны ЕС не здольныя забяспечыць аператыўнае павелічэнне рэверсных паставак ва Украіну з-за нізкіх тэмператур у Еўропе і тэхнічных цяжкасцяў.